Шаноўныя сябры, культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” абвяшчае конкурс сцэнараў да відэаролікаў “Будзьма з мовай!”.Мэта роліка – заахвоціць беларусаў да ўжывання беларускай мовы, усведамлення беларускай мовы як роднай; прадэманстраваць, што размаўляць па-беларуску модна і сучасна.
Прыз пераможцу: сцэнар-пераможца будзе ўвасоблены ў відэаролік, які будзе распаўсюджвацца праз інтэрнэт і тэлебачанне.
Патрабаванні:
* тэкставае апісанне роліка ці * флэш-анімацыя да 30 секунд.
Дасылайце свае сцэнары на razam @ budzma.org да 20 кастрычніка.
Прыхільнікаў беларускай мовы шмат, і мы разам можам зрабіць так, каб іх станавілася болей!