У пятніцу 14 жніўня 2009 г. у Карэлічах адбылася прэзентацыя кнігі супрацоўніцы Карэліцкага краязнаўчага музею Святланы Кошур пад назвай “Зямля Карэліцкая і яе знакамітыя людзі”.
Прадмову да кнігі напісаў Адам мальдзіс. У ліку славутых землякоў, што нарадзіліся на Карэліцкай зямлі, ішла гаворка пра Барыса Кіта, Янку Запрудніка, Пятра Конюха, салітску Днепрапятроўскага акадэмічнага тэатру оперы і балета Антаніну Гаркуша (Гіль) і іншых вядомых асобаў.
Прэзентацыя прайшла з вялікім поспехам. Аўтарка атрымала шмат шчырых водгукаў пра кнігу.
Паводле інфармацыі Вольгі Іпатавай