Выйшаў з друку раман Кастуся Цвіркі "Воўчая выспа"

У пятым выпуску кніжнай серыі “Кнігарня пісьменніка” выдавецтва “Книгазбор” убачыў свет раман Кастуся Цвіркі “Воўчая Выспа”. Да гэтага раман па частках публикаваўся ў часопісе “Полымя”.

Кастусь Цвірка закончыў філфак Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, аспірантуру пры Інстытуце мастацвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Кандыдат гістарычных навук. Працаваў настаўнікам у Капыльскім раёне (в. Труханавічы), рэдактарам на Беларускім радыё, старшым навуковым супрацоўнікам НАНБ, загадчыкам аддзела паэзіі часопіса “Полымя”, галоўным рэдактарам выдавецтва “Беллітфонд”. У інстытуце Я.Купалы распрацаваў кніжную серыю “Беларускі кнігазбор”. Адзін са стваральнікаў Міжнароднага фонда “Беларускі кнігазбор” (цяпер – МГА “Белкнігазбор”). З дня стварэння арганізхацыі з’яўляецца яе старшынёй і галоўным рэдактарам аднайменнвй кніжнай серыі. Аўтар і укладальнік многіх кніг паэзіі  і прозы.Герою рамана Кастуся Цвіркі “Воўчая выспа”, раскулачанаму Ігнасю Караленю ўдалося ўцячы з Сібіры дадому, дзе засталася яго жонка Хрысціна з двума хлопчыкамі-блізняткамі. Тут ён даведваецца, што аднаго з яго маленькіх сыноў украў і знёс у лес воўк…Воўчая выспа: раман / Кастусь Цвірка. – Мінск: Кнігазбор. 2009. – 248 с./  - (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; вып. 5)

 ---------------------------------------------------------------------------

Кнігу можна набыць у краме “Акадэмкніга” ( пр. Незалежнасці, 72, тэл.: 2920052).

Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"