Адкрыўся інтэрнэт-партал, прысвечаны роду Радзівілаў

На пачатку чэрвеня 2009 адкрыўся новы сайт www.radziwill.by, першы на Беларусі інтэрнэт-партал, цалкам прысвечаны слаўнаму і знакамітаму роду князёў Радзівілаў.

Больш дзесяці год збіралася по кроплях інфармацыя аб княжацкай сям’і па архівах і бібліятэках, у музеях і прыватных зборах гісторыкаў. Мэта сайта — як мага больш цікава і захапляльна распавесці неабыякавым да нашае гісторыі чытачам аб родзе Радзівілаў, яго гісторыі, прадстаўніках, родавых замках, цікавых фактах біяграфіі.

Разам з тым на сайце можна пазнаеміцца з афішай дзеючых ў краіне мерапрыемстваў, выстаў, музеяў, тэатральных пастановак, прысвечаных ці звязаных з гісторыяй знакамітага роду, даведацца аб параскіданых па ўсім свеце былых княжацкіх скарбах, атрымаць апошнія навіны аб рэстаўрацыі замкаў у Нясвіжы, Міры, Любчы, з першакрыніц, даведацца аб дзеях іншых былых радзівілаўскіх уладанняў у Паланэчцы, Радзівілмонтах, Міры, і г.д.

На сайте таксама прапануецца магчымасць купiць цікавыя і рэдкія цяпер кнігі аб Радзівілах з аўтарскім аўтографам, пашукаць дадатковую інфармацыю аб князях у сеціве, пагартаць унікальныя старыя і лепшыя новыя прафесійныя фотаздымкі і г.д.

Праект знаходзіцца ў стадыі развіцця, выкананы цалкам за ўласныя сродкі яго энтузіястаў і плануецца на дзвюх мовах з рэгулярнымі штотыдневымі абнаўленнямі матэрыялаў.

Чакаем сустрэчы на старонках www.radziwill.by!

radziwill.by