Зварот грамадзянскай ініцыятывы з нагоды занепакоенасці лёсам роднай мовы і краіны

Грамадзянская ініцыятыва “Інстытут нацыянальнай памяці” падрыхтавала зварот да кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, а таксама  да кіраўнікоў заканадаўчай і выканаўчай галін улады, да міністраў  і  ўсіх грамадзян Беларусі, у якім выказана занепакоенасць станам беларускай мовы, лёсам роднай зямлі і краіны.У звароце гаворыцца пра тое, што на пачатку 2009 года ЮНЕСКА аднесла беларускую мову да моў, якія апынуліся пад пагрозай поўнага знікнення, і гэта з’яўляецца вострым сігналам таго, што ўзнікла небяспека для суверэнітэту нашай краіны знутры. На сённяшні дзень Беларусь застаецца адзінай краінай свету, якая не мае вышэйшай адукацыі     на мове   тытульнай нацыі, да таго ж, мала якія чыноўнікі карыстаюцца беларускай мовай  у сваёй штодзённай практыцы. І гэта пры тым, што ў Канстытуцыі рэспублікі напісана, што беларуская мова з’яўляецца дзяржаўнай. "Занядбанне ж роднай мовы – ці то адбываецца яно з блаславення ўлад, ці неяк стыхійна – падрывае асновы бяспекі дзяржавы", - адзначаецца ў звароце.Сябры ініцыятывы звяртаюцца да кіраўніка дзяржавы і да ўсіх грамадзян Беларусі з заклікам спыніць працэс  свядомай дэбеларусізацыі жыцця.Зварот утрымлівае шэраг пытанняў-прапановаў да Прэзідэнта рэспублікі, кіраўніка Ураду і міністраў. Так, да прыкладу, звяртаючыся да Аляксандра Лукашэнкі, аўтары звароту прапануюць яму асабіста вярнуцца  да практыкі ўжывання роднай мовы ў дні ўсенародных урачыстасцяў і ў дакладах па найбольш важных нацыянальных праблемах, паставіць перад дыпламатычным корпусам і супрацоўнікамі задачу весці размову па-беларуску, асабліва калі да іх звяртаюцца на беларускай мове замежныя госці краіны.Таксама агучваецца просьба зняць “ганебнае таўро ненадзейнага чалавека, альбо яшчэ горш “апазіцыянера” з тых грамадзян, якія ведаюць беларускую мову і з задавальненнем карысталіся б ёю, калі б не  баяліся, што іх залічаць у ворагі афіцыйнага курсу”.Звяртаючыся да заканадаўчай улады, аўтары звароту выказваюць прапанову рыхтаваць і прымаць законы на дзвюх дзяржаўных мовах; акрамя таго унесці ў Закон аб дзяржаўнай службе патрабаванне, каб усе дзяржаўныя служачыя ведалі абедзве дзяржаўныя мовы, як гэта мае месца ва ўсіх краінах.У звароце звяртаецца ўвага на праблему скарачэння гадзін выкладання беларускай мовы, гісторыі і літаратуры, уздымаецца пытанне складанага матэрыяльнага і сацыяльнага становішча сучаснага настаўніка, выказваецца надзея на тое, што”будзе зняты перакос у дачыненні да пісьменніцкіх саюзаў і   што будуць  адчынены дзверы дзяржаўных выдавецтваў, часопісаў, газет, радыё і тэлебачання  для літаратараў з Саюза беларускіх пісьменнікаў”.Пад зваротам падпісаліся 203 чалавекі, сярод іх: гісторык і грамадскі дзеяч Антон Астаповіч, паэты Васіль Зуёнак і Генадзь Бураўкін, народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка,  народныя мастакі Беларусі Васіль Шаранговіч, Уладзімір Стэльмашонак, Леанід Шчамялёў, старшыня ТБМ імя Францішка Скарыны Алег Трусаў і інш.

Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение