19 лістапада Румас і Мядзведзеў абмяркуюць у Маскве інтэграцыйныя дарожныя карты

Прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў 19 лістапада ў Маскве прымуць удзел у пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым паведаміў пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, адказваючы на пытанні журналістаў пасля ўдзелу ў галасаванні на парламенцкіх выбарах на выбарчым участку ў Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў пасла, адно з галоўных пытанняў парадку дня маючага адбыцца пасяджэння - падрыхтоўка дарожных карт па рэалізацыі Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

"Мы адпрацоўваем новую праграму рэалізацыі саюзнага дагавора. Сам дагавор застаецца без змяненняў, тыя мэты і задачы, якія мы ставілі раней, - яны застаюцца нязменнымі", - падкрэсліў Уладзімір Сямашка.

БЕЛТА