У Нясвіжскім замку будаўнікі знеслі ўнікальную 300-гадовую сцяну

Зараз у палацы цалкам разбурана трохпавярховая галерэя, якая памятала крокі Радзівілаў.

Яшчэ напрыканцы студзеня гэта сцяна была. Будаўнікі зруйнавалі толькі знешнюю сцяну галерэі і перакрыццяў – канструкцыі нібыта “безнадзейна састарэлі”. Але падчас так званых рэстаўрацыйных прац было вырашана зруйнаваць і знешнюю сцяну.

“Сцяну ніхто не руйнаваў, яе разабралі, – упэўнівае навуковы кіраўнік аб’екта рэстаўрацыі Сяргей Друщыц. – Яе тэхнічны стан апынуўся, што ўзмацняць яе было бессэнсоўна. Два гады таму, гэта сцяна стаяла ў нас на падпорках – думалі, што з ёй зрабіць. Але цагліна аказалася дрэннай якасці, мы пабачылі, што нясучыя здольнасці сцяны згублены і пайшлі трэшчаны... Але цэглу мы акуратна склалі – яна пойдзе ў ход разам з сучаснай. Уся галерэя будзе адноўлена, праўда, не зусім так як гэта было раней...”

Даследчык архітэктуры Андрэй Дыбоўскі ў шоку ад такой неахайнасці да самага каштоўнага помніка Беларусі.

“Гэта сцяна адносіцца да сярэдзіны XVIII стагоддзя!.. - кажа Дыбоўскі. – Зруйнаваная галерэя па сваіх памерах перавышала шматлікія сядзібы, якія існавалі ў той час! Яна памятала крокі Радзівілаў. Па такой жа логіцы, што цэгла дрэнная, трэба зруйнаваць і другую галерэю, і ўвогуле ўвесь палац! Наколькі я чуў, усё атрымалася так дрэнна не з-за персанальнай памылкі рэстаўратараў... Вельмі смешна казаць, што багацейшы род Радзівілаў эканоміў на будаўнічых матэрыялах свайго палаца. Магу сказаць аўтарытэтна: такіх галерэй, якую зруйнавалі будаўнікі ў Нясвіжы, у Беларусі больш няма...”

Паводле “Камсамольскай праўды ў Беларусі”