6-7 мая 2017 года ў горадзе Глыбокае (Віцебская вобласць, Беларусь) прайшоў першы міжнародны фестываль дударскіх рэгіёнаў «Дударскі рэй». У форуме ўдзельнічала і дэлегацыя Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК) - у рамках пагаднення аб супрацоўніцтве з аддзелам культуры Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Дуда - унікальны музычны інструмент, беларускі варыянт валынкі. Першыя згадкі гэтага старадаўняга музычнага інструмента ў беларускіх пісьмовых крыніцах адносяцца да канца XV стагоддзя. Дуда была вельмі распаўсюджана і актыўна выкарыстоўвалася ў беларускай народнай музыцы да сярэдзіны XX стагоддзе, пераважна ў цэнтральнай і паўночна-заходняй частцы Беларусі. Пацвярджэнне гэтаму сустракаецца ў этнаграфічных крыніцах, у творах Янкі Купалы, Вацлава Ластоўскага.
На Глыбоцкай зямлі дуда была вельмі папулярная, менавіта таму тут і адкрыўся першы міжнародны дударскі фэстываль, ініцыятарам якога стаў ураджэнец Глыбокага, вядомы літаратар і перакладчык, выдавец і публіцыст, выкладчык ірландскай літаратуры ў універсітэце г.Брно (Чэхія) Віталь Воранаў, які цяпер жыве ў Польшчы. Гэта ўнікальны чалавек, які не забывае сваёй радзімы і сваіх каранёў, займаецца адраджэннем дударскіх традыцый на Глыбоччыны.
На фестываль з’ехаліся дудары з Беларусі і замежжа, каб прадставіць не столькі сваю краіну, колькі рэгіён: чэхі - Маравію, палякі - Вялікапольшчу, бельгійцы - Фляндрыю і Валонію, англічане - Шатландыю; а ураджэнец Глыбокага Дзмітрый Дзёмін, якая жыве цяпер у Карэліі, уяўляў эстонскую дуду. Стартам фестывалю стала дударская імправізацыя на алеі знакамітыя землякоў ля бюста Ігната Буйніцкага - заснавальніка прафесійнага нацыянальнага беларускага тэатра. Менавіта ён уключыў у свой час у тэатральную трупу музыканта-дудара Адама Шульгу.
Праграма фестывалю была вельмі насычанай: выставы і прэзентацыі, музычны шпацыр па культурна-дэндралагічным парку ў вёсцы Мосар, шэсце дудароў па цэнтральнай вуліцы і вялікі гала-канцэрт на цэнтральнай плошчы горада; наведванне і знаёмства з працай устаноў Глыбокага: цэнтральнай раённай бібліятэкі, гісторыка-этнаграфічнага музея, цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці, дзіцячай мастацкай школы імя Язэпа Драздовіча, дома культуры, дзіцячай школы мастацтваў. І на ўсіх мерапрыемствах гучала дударская музыка! Адным з самых яркіх падзей фэсту стала выступленне дудароў на гала-канцэрце і ў касцёле вёскі Удзяло; паездка ў д.Празарокі на радзіму Ігната Буйніцкага і ўскладанне кветак да яго магілы. Дарэчы, метавіта ў Празароках шукаў свае карані спявак, член таварыства “Уздым” Павел Прозар, які ўпешыню пабываў на зямлі продкаў.
Дэлегацыі з Латвіі і Літвы актыўна ўдзельнічалі ў майстар-класах керамічных вырабаў, па набіванню нацыянальнага малюнка на тканіну, па пляценню абярэга; наведалі прэзентацыю строяў Глыбоччыны і клуба беларускай нацыянальнай кухні "Кумачкі».
“Арганізатары фестывалю «Дударскі рэй», яго госці і ўдзельнікі, а таксама шматлікія гледачы сыходзяцца ў адным: такія фестывалі вельмі патрэбныя ўсім, бо нагадваюць нам пра тое, як важна ведаць сваю гісторыю, свае карані і традыцыі; і як неабходна шукаць, захоўваць і перадаваць іх нашчадкам, - личыць метадыст ЦБК Марыя Памецька, якая ўзначальвала дэлегацыю з Даўгаўпілса. - Несумненна, «Дударскі рэй» стане знакавай і вядомай падзеяй на культурным прасторы Беларусі і за яе межамі.”
Цэнтр беларускай культуры (Даўгаўпілс, Латвія)