Памятны знак “Беларусам свету” ўсталююць на ўзбярэжжы Свіслачы да 950-годдзя Мінска

Памятны знак "Беларусам свету" ўсталююць на набярэжнай Свіслачы ў Мінску, паведаміў дырэктар КУП "Мінская спадчына" Павел Шыкунец на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У цяперашні час завяршаюцца работы па рэканструкцыі левага берага набярэжнай ракі, да 950-годдзя горада тут плануецца арганізаваць выставы, майстар-класы мастакоў і рамеснікаў. "Плануем ўсталяваць таксама памятны знак у выглядзе стылізаванай кампазіцыі "Беларусам свету", – адзначыў Павел Шыкунец.

УП "Мінская спадчына" створана рашэннем Мінгарвыканкама ў лютым 2004 года для забеспячэння комплекснага падыходу па рэканструкцыі, рэстаўрацыі, аднаўленні, эксплуатацыі і ўзвядзенні будынкаў гістарычнай часткі Мінска. Ад пачатку рэалізацыі праграмы рэканструкцыі, рэстаўрацыі і аднаўлення гістарычнага цэнтра ўведзена ў эксплуатацыю 114 аб'ектаў. Для перапрафілявання першых паверхаў будынкаў пад агульнадаступныя функцыі праведзена рэканструкцыя звыш 270 аб'ектаў, адкрыта 88 аб'ектаў гандлю, 76 аб'ектаў грамадскага харчавання, больш за 20 аб'ектаў культурнага прызначэння (музеі, галерэі), 90 аб'ектаў па аказанні паслугаў насельніцтву.

Згодна з указам №330 вызначаны межы гістарычнага цэнтра, у яго склад увайшлі Траецкае і Ракаўскае прадмесця, квартал "Верхні горад", Мінскае замчышча.

Надзея Мацвеева, БелТА