Архіўныя дакументы і фота аб беларуска-італьянскіх культурных сувязях прадстаўлены на выстаўцы ў Мінску

Выстаўка "Беларуска-італьянскія культурныя сувязі ў гісторыі і сучаснасці" адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пры ўдзеле намесніка міністра замежных спраў Яўгена Шэстакова, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Міністэрства замежных спраў.

У прывітальным слове Яўген Шэстакоў адзначыў, што беларуска-італьянскія эканамічныя, культурныя і навуковыя сувязі ідуць каранямі ў глыб стагоддзяў, прыгадаўшы, у прыватнасці, той факт, што беларускі першадрукар Францыск Скарына ў 1512 годзе атрымаў у Падуанскім універсітэце ступень доктара медыцыны.

У экспазіцыі прадстаўлены архіўныя дакументы і фатаграфіі, у тым ліку з фондаў міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Італіі.

У ходзе адкрыцця выстаўкі пасол Італіі ў Беларусі Стэфана Б'янкі перадаў Яўгену Шэстакову арыгіналы пасланняў у адказ з нагоды юбілею ўстанаўлення дыпламатычных адносін прэзідэнта Італіі Серджа Матарэлы кіраўніку беларускай дзяржавы Аляксандру Лукашэнку і міністра замежных спраў Анджэліна Альфана кіраўніку беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзіміру Макею.

Мерапрыемства, прысвечанае 25-годдзю з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Італіяй, арганізавана пасольствам Італіі ў Беларусі сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва пры садзейнічанні МЗС Беларусі.

БелТА