Абвешчаны поўны спіс прэміі “Дэбют”

Журы прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча агучыла поўны спіс намінантаў на прэмію.

Проза Андрэй Дзічэнка. Сонечны чалавек. – Мінск: Выдавец А.М. Янушкевіч Уладзь Гарбацкі. Песьні тралейбусных рагуляў. – belarusians.co.uk Андрусь Горват. Дзённік “Радзіва Прудок”. – Мінск: Медысонт Яніна Пінчук. Горад мрой. – Мінск: Галіяфы Уладзімір Садоўскі. 1813. – Мінск: Выдавец А.М. Янушкевіч

Паэзія Аляксей Арцёмаў. Скрозь кіламетры. – Мінск: Кнігазбор Міхал Бараноўскі. VOLUMEN 1. – Мінск: Кнігазбор Марыя Бельская. Таямніца. – Мінск: Харвест Ганна Галавіна. Яблык Зямля. – Мінск: Галіяфы Ганна Комар. Страх вышыні. – Мінск: Кнігазбор Ганна Федарук. Падглядаю ваш сон. – Мінск: Харвест

Пераклад Дар’я Вашкевіч (пер. з ангельскай): Ніл Гейман. Караліна. – Мінск: Выдавец Зміцер Колас Алесь Емяльянаў-Шыловіч (пер. з польскай): Галіна Пасвятоўска. Ідалапаклонніца. – Мінск: Кнігазбор Яўгенія Гарунова, Наста Варашыліна (пер. са шведскай): Оса Ліндэрборг. Я не належу нікому. – Брэст: Альтэрнатыва Адэля Дубавец (пер. з польскай): Вітальд Шаблоўскі. Танец мядзведзяў. – 34mag.net, электроннае выданне Надзея Кім (пер. з ангельскай): Клайв Стэйплз Льюіс. Хронікі Нарніі: пляменнік чараўніка. – Мінск: Пазітыў-цэнтр Сюзанна Паўкштэла (пер. з літоўскай): Альвідас Шляпікас. Бог дажджу. – Вільня: Логвінаў

Кароткі спіс з трох найлепшых кніг у кожнай намінацыі будзе абвешчаны да 1 сакавіка.

Сёлета ў журы прэміі ўвайшлі: Павал Бераговіч, Анатоль Івашчанка, Віктар Казько, Наста Кудасава, Таццяна Нядбай, Міхась Скобла, Ціхан Чарнякевіч.

Пераможцы прэміі ў кожнай з намінацыяў атрымаюць чэк ад Фонду “Вяртанне” на суму, эквівалентную 2000$ паводле курсу Нацыянальнага банка РБ. Таксама журы можа прыняць рашэнне пра ўручэнне заахвочвальных прызоў.

Прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча была заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Дабрачынным фондам “Вяртанне” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Сярод папярэдніх пераможцаў прэміі — Віталь Рыжкоў, Наталка Харытанюк, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Юлія Шарова, Ганна Янкута, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Оаро, Кацярына Маціеўская, Аляксей Палачанскі, Таццяна Нядбай, Анатоль Івашчанка, Святлана Рогач і інш.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение