Памятны знак "Беларусам свету" плануецца ўстанавіць у Мінску, паведаміў намеснік старшыні савета Беларускага фонду культуры Тадэвуш Стружэцкі на прэс-канферэнцыі на тэму "Беларускі фонд культуры: 30 гадоў пошукаў, знаходак, расчараванняў" у прэс-цэнтры БЕЛТА.
Памятны знак, як чакаецца, будзе ўстаноўлены да Сёмага з'езда беларусаў свету, які пройдзе летам бягучага года. Цяпер гарадскія ўлады вызначаюць месца, дзе будзе ўстаноўлены знак.
Тадэвуш Стружэцкі дадаў, што праводзіцца вялікая работа па падтрымцы беларусаў замежжа. У мінулым годзе прайшлі сустрэчы з беларусамі ў Польшчы, у гэтым годзе плануюцца сустрэчы з беларусамі Літвы.
БелТА