Нядаўна менскі калектыў выдаў дыск «Мне ня сьпіцца», які запісалі ў Гайнаўцы.
Нядаўна Беласточчыну наведаў гурт мужчынскага сьпеву «Рада» зь Менску. Нядаўна калектыў выдаў дыск «Мне ня сьпіцца». Варта зазначыць, што матэрыял для дыску запісаны ў Гайнаўскім музэі й цэнтры беларускай культуры.
Гурт «Рада» – гэта традыцыйны мужчынскі сьпеў: часам без музычнага суправаджэньня, а часам – пад акампаніямэнт традыцыйных інструмэнтаў, напрыклад, акардэона, баяна, барабана ці ліры.
Артысты сьпяваюць ужо больш за 10 гадоў. І хаця яны ўсе, як гаворыць лідар гурту Алесь Жукоўскі, фальклёрныя аматары, то гэта не перашкаджае ім займацца традыцыйным сьпевам.
Яраслаў Іванюк, “Польскае Радыё”