VI фестываль памяці Міхася Стральцова пройдзе 10-12 лютага

Сёлета маштабны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” адбудзецца ў шосты раз і аб’яднае творцаў з Беларусі, Украіны, Расіі, Літвы, Чэхіі і Швецыі.

Літаратурныя чытанні адкрыюцца вечарам 10 лютага ў Галерэі TUT.BY і на гэты раз будуць адбывацца ў юбілейны год для фестывальнага патрона – Міхасю Стральцову ў 2017-м магло б споўніцца 80 гадоў. Асноўнымі пляцоўкамі фестывалю, акрамя Галерэі TUT.BY, стануць клуб “Грай” і культурніцкая прастора “Тартак”. Сярод замежных хэдлайнераў сёлетняга фэсту – украінцы Сяргей Жадан і Марыяна Кіяноўская, расійская паэтка і спявачка Умка (Ганна Герасімава), літоўскія паэты Антанас Янінас і Данюс Гінталас, чэшскі пісьменнік Яхім Топал.

У межах фэсту адбудуцца паэтычныя чытанні, дыскусіі, прэзентацыі новых кніг, перакладчыцкі батл і літаратурна-рок-н-рольная “Ноч паэзіі”. Падрабязная праграма неўзабаве з’явіцца на афіцыйным сайце фестываля.

Міжнародны паэтычны фестываль памяці Міхася Стральцова "Вершы на асфальце" быў заснаваны Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Беларускім ПЭН-Цэнтрам у 2012 годзе.

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение