У Варшаве адбылася дыскусія з нагоды выхаду кнігі Лешка Шарэпкі „Абліччы Беларусі. Запіскі амбасадара”.
Сярод іншага, у кнізе закранаецца тэма ўжывання беларускай мовы. Сам аўтар выказаў думку, што беларуская дзяржава павінна прыняць рашучыя крокі для падтрымкі дзяржаўнай мовы, і ніякія гучныя дэкларацыі ў гэтым не дапамогуць:
– Мяркую, што ў Польшчы трэба шэрэй распаўсюджваць інфармацыю пра Беларусь, адсюль ідэя напісання кнігі пра гэту краіну. Магчыма, што асобы, якія прачытаюць гэту кнігу, будуць з большым разуменнем назіраць за сітуацыяй у Беларусі. Заахвочваю людзей да таго, каб асабіста туды паехалі і ўбачылі, як выглядае гэтая краіна.
У кнізе таксама ўтрымліваецца характарыстыка польскай дыпламатыі мінулых гадоў. Каментуючы апошнія візіты польскіх чыноўнікаў у Менск былы амбасадар зазначыў, што з’яўляецца прыхільнікам дыялогу, але покуль не бачыць ад яго ніякага плёну:
– Я лічу, што Польская дзяржава павінна дапамагаць усім сваім былым грамадзянам, дапамагаць ім у пераездзе ў Польшчу і з атрыманнем грамадзянства.
Кніга Лешка Шарэпкі „Абліччы Беларусі. Запіскі амбасадара” выйшла некалькі месяцаў таму. Выданне ўжо можна набыць у польскіх кнігарнях.
Беларускае Радыё Рацыя