Бярыце ўдзел у музычным флэшмобе! #blizkachallenge

Напрыканцы 2016 гурт J:МОРС прэзентаваў у сеціве новую песню “Блізка”, якая распавядае пра тое, што блізка кожнаму з нас. Кліп на розных сацыяльных сетках сабраў ужо больш за 50 тысяч праглядаў.

Больш за тое, людзі пачалі спяваць песню і здымаць яе на відэа.

Заклікаем усіх жадаючых узяць удзел у флэшмобе!!!

Аматарскае выкананне вітаецца!!!

Пажадана ставіць у сацсетках хэштэг #blizkachallenge. Можна дасылаць спасылкі ці відэа (праз файлаабменнік) наўпрост на dmitri.bezkorovainyi@gmail.com

БЛIЗКА Лёгкi, як прамень, хай надыходзiць дзень З ветрам паўднёвым. Просты, як матчыны словы Над калыскай. Шлях дадому зноў уздоўж зiмовых стрэх Iдзем па сваiх знаёмых дварах ды вулiцах слiзкiх I тое, што нам блiзка Кранае мае струны Аб гэтым мае руны Мае каранi Ў тваiм i маiм сэрцы Аб гэтым усе песнi Далоняў тваiх рыскi Усё тое, што нам блiзка Усё на перадзе, гэта быў добры дзень I месяц саспелы. Цiхi, як матчыны спевы Неба над Мiнскам нiзка, запалiла лiхтары Зiрнi дагары, паўсюль над табой  яскравыя прыскi I тое, што нам блiзка Кранае мае струны Аб гэтым мае руны Мае каранi Ў тваiм i маiм сэрцы Аб гэтым усе песнi Далоняў тваiх рыскi Усё тое, што нам блiзка