“Дастаткова аднога толькі жадання”. Як маладая беларуска трапіла на працу ў NASA

Мінчанка Яна Кароль, ужо былы вучоны сакратар Інстытута фізікі Нацыянальнай акадэміі навук, у пачатку года паставіла сабе мэту – паступіць на працу ў NASA і пераехаць жыць у сонечную Каліфорнію. Праз паўгады мара дзяўчыны ажыццявілася. «Дастаткова аднога толькі жадання», – сцвярджае яна.

Яна Кароль. Фота з Instagram-акаўнта дзяўчыны.

Читать полностью:  http://42.tut.by/521780

У Каліфорніі знаходзіцца даследчы цэнтр Эймса (NASA Ames Research Center). У ім навукоўцы займаюцца астрабіялогіяй (даследаваннем паходжання, эвалюцыі і распаўсюджання жыцця ў Сусвеце) і даследаваннямі ў галіне магчымасцяў і бяспекі аэрапланаў. Цэнтр размешчаны на тэрыторыі аэрапорта Moffett Federal Airfield, недалёка ад Маунтын-Ую ў Крамянёвай даліне.

Шатл у даследчыцкім цэнтры. Фота: Дзмітры Смірноў, TUT.BY

Читать полностью:  http://42.tut.by/521780

«Я не памятаю, што я рабіла. Напэўна, скакала і крычала»

«У канцы лютага я зрабіла пэўныя крокі ў кірунку Захаду. Для мяне той дзень стаў адпраўным пунктам майго, можна сказаць, новага жыцця, – піша дзяўчына ў сваім ЖЖ. – Я звязалася з NASA Ames Research Center і пачала рыхтаваць дакументы для падачы на конкурс NASA Postdoctoral Program. Навошта разменьвацца на дробязі? Калі ехаць, дык у найлепшае месца».

Будынкі на тэрыторыі даследчыцкага цэнтра. Фота: Дзмітрый Смірноў, TUT.BY

Читать полностью:  http://42.tut.by/521780

Яна даслала ў NASA proposal (своеасаблівая заяўка), дзе апавяла пра свой досвед і веды, а таксма паведаміла, што менавіта можа зрабіць у кантэксце іх даследаванняў – 15 старонак навуковага тэксту.

«Спачатку заяўкі разглядае кіраўнік групы, у якой адкрытая вакансія, а потым яшчэ тры незалежныя эксперты. Я была, у прынцыпе, амаль упэўненая ў перамозе, бо рэальна вельмі добра ім падыходзіла – пачынаючы ад тэматыкі дысертацыі і сканчаючы досведам кіравання», – адзначыла былая супрацоўніца Акадэміі навук.

А 22 верасня яна атрымала такі ліст:

Фота з ЖЖ Яны Кароль.

У пачатку ліста дзяўчыну віншуюць з удзелам у праграме, а таксама паведамілі пра заробак у першы і наступны гады. Яна не раскрывае, колькі будзе атрымліваць у NASA, але гаворыць, што сума ў 10 разоў большая за яе бягучы заробак у Акадэміі навук.

«Я не памятаю, што я рабіла. Напэўна, скакала і крычала. Але на столі слядоў ног як быццам няма. Потым патэлефанавала маме. Потым сябру. А ўдзень паведаміла дырэктару. І ўжо ў сярэдзіне кастрычніка атрымала амерыканскую візу J-1 (выдаецца ўдзельнікам праграм Work & Тrаvеl).

Ангар на тэрыторыі даследчыцкага цэнтра NASA. Фота: Дзмітрый Смрноў, TUT.BY

Читать полностью:  http://42.tut.by/521780

Яна напісала ў сваім ЖЖ, што ёй смешна было пачуць пытанне ад будучага кіраўніка наконт таго, навошта ёй гэта трэба, бо ў яе ж такая файная бягучая пазіцыя (вучоны сакратар. – Заўвага. Рэд.): «Якая верагоднасць таго, што ты пагодзішся ў нас працаваць, калі цябе абяруць? Так і спытаў. Для іх Scientific Secretary – гэта, напэўна, чалавек, які жыве ў віле на беразе акіяна. Я адказала сумленна і пра грошы, і пра тое, што засумавала па навуцы, і пра тое, што праца ў іх дасць мне бясцэнны вопыт, які будзе карысны ў любой краіне свету".

«Многія віншавалі, некаторыя зайздросцяць»

У NASA беларуска будзе займацца даследаваннямі атмасферы з дапамогай бартавога спектрометра 4STAR (вывучэнне складу ўзважаных ў паветры часціц).

Дзяўчына кажа, што праца моцна адрозніваецца ад мінскай, але падобная да таго, чым яна займалася падчас вучобы ў аспірантуры універсітэта Ліля: «Толькі тут усё куды больш сур'ёзна: прыбор больш прасунуты і ўбудаваны ў насаўскі самалёт – не прыйдзецца спачатку круціць гайкі, а потым лётаць. Магчыма, атрымаецца паўдзельнічаць у вымяральнай кампаніі ў Намібіі».

Яна падчас працы ў Францыі. Фота з ЖЖ дзяўчыны.

Читать полностью:  http://42.tut.by/521780

«Сябры ды блізкія ганарацца, але і сумуюць моцна. Так не нылі, як цяпер, калі я ў Францыю з'язджала. Калегі па-рознаму адрэагавалі. Многія віншавалі, а некаторыя даволі суха сталі размаўляць, мабыць, зайздросцяць. Я б таксама зайздросціла», – смяецца Яна.

«Дастаткова толькі жадання»

Дзяўчына кажа, што так кардынальна змяніць жыццё было не так і складана.

«Дастаткова аднога толькі жадання, а далей проста рабіце тое, што для гэтага трэба. Вочы баяцца, а рукі робяць, неяк так. Лічу, што ў мяне ўсё для гэтага было: і ступень, і досвед, і ідэя, што можна рабіць далей у гэтым кірунку».

Фінансавы бок пераезду ўзяў на сябе новы працадаўца. Пра гэта Яна напісала ў сваім ЖЖ:

«Мне налічылі бюджэт на пераезд, які аказаўся пяцізнакавай сумай. Ён большы, чым я зарабляю ў сваім інстытуце за год. У бюджэт уваходзіць авіяпералёт, гатэль на 12 начэй, арэнда аўтамабіля на 14 дзён, сутачныя, перавоз багажу і яшчэ сёе-тое па дробязі.

Вылет з Мінска ў ЗША. Фота з Instagram Яны.

Читать полностью:  http://42.tut.by/521780

Я вырашыла ляцець за 10 дзён, каб адыйсці ад розніцы ў 10 гадзінаў і 20 градусаў, а таксама паспець знайсці сабе сталую кватэру, адкрыць банкаўскі рахунак і гэтак далей ".

«Хоць я люблю інстытут і сваю працу, але ўсё-ткі мне пара рухацца далей», – напісала дзяўчына.

«Адчуванне, быццам я на краі свету»

Пакуль што дзяўчына знаходзіцца ў Каліфорніі толькі двое сутак, але ўжо паспела скласці першыя ўражанні:

«Цяпер самае цяжкае – не спаць, калі хочацца, і спаць, калі не хочацца, – смяецца яна. – Адчуванне быццам я на краі свету: людзей на вуліцах амаль няма, адны машыны. Разумення, што я ў сэрцы цывілізацыі, наогул няма.

Іспанскую мову чую часцей за ангельскую, а яшчэ незразумела, ці тут восень, ці вясна – усё квітнее, а дрэвы пры гэтым залатыя і барвовыя".

Восень у Каліфорніі. Фота з Instagram дзяўчыны.

Читать полностью:  http://42.tut.by/521780

Яна радуецца, што цяпер жыве ў месцы, дзе няма зімы: «Гэта для мяне вельмі-вельмі важна! Бо ў Менску я круглы год спала пад таўшчэзным коўдрай ».

З марамі пра Іспанію

Беларуска застанецца ў NASA як мінімум на год (пагадненне прадугледжвае штогадовае падаўжэнне кантракту), і пакуль што яшчэ рана гаварыць пра далейшыя планы:

«Хоць адно я магу сказаць: пакуль што не хачу дадому. Калі з'яжджала ў Францыю, дык адразу хацела вярнуцца. Мне казалі, што я передумаю і застануся, але з кожным днём мне ўсё больш хацелася вярнуцца. А зараз з'ехала без гэтага жадання. Не ведаю, можа яно і з'явіцца.

Яна Кароль на канферэнцыі TEDx у Мінску.

Читать полностью:  http://42.tut.by/521780

А наогул краіна маёй мары – Іспанія. Вельмі спадзяюся, што з вопытам работы ў NASA я змагу знайсці сабе там пазіцыю. Але цяпер там крызіс, і гэта вельмі складана».


NASA (National Aeronautics and Space Administration) — Нацыянальнае кіраванне паветранага плавання і даследаванняў касмічнай прасторы ЗША.

Адказнае за цывільную касмічную праграму краіны, а таксама за навуковае даследаванне паветранай і касмічнай прастораў і навукова-тэхналагічныя даследаванні ў галіне авіяцыі, паветранага плавання і астранаўтыкі.


Яна Кароль пераехала ў Мінск з Валожына пасля таго як паступіла ў ліцэй БДУ. Скончыла аспірантуры Лільскага ўніверсітэта навук і тэхналогій (Францыя) і Інстытута фізікі НАН Беларусі.

Мае ступень PhD (доктара філасофіі) і кандыдата фізіка-матэматычных навук.

Працавала малодшым навуковым супрацоўнікам у Акадэміі навук, а пасля вучоным сакратаром у Інстытуце фізікі НАН. Займалася дыстанцыйным зандаваннем атмасферы Зямлі.

Читать полностью:  http://42.tut.by/521780

Паводле Дзмітрыя Смірнова, tut.by

Читать полностью:  http://42.tut.by/521780