Кіраўнік «Моладзі БНФ» Юрый Лукашэвіч адтрымаў адказ ад старшыні Зэльвенскага райвыканкама Яна Пальчыса на свой зварот пра ўшанаванне памяці пра Ларысу Геніюш. Улады лічаць немэтазгодным перайменоўваць вуліцу і праводзіць вечарыны памяці.
«Моладзь БНФ» абяцае, што на гэтым яны спыняцца і плануюць звярнуцца да ўсіх грамадскіх аб'яднанняў і працоўных калектываў Зэльвеншчыны з просьбай ініцыяваць наданне Ларысе Геніюш статуса ганаровай жыхаркі г.п. Зэльва, а таксама асабіста звярнуцца да кіраўнікоў навучальных устаноў з просьбай правесці вечарыны памяці Ларысы Геніюш.
Са свайго боку «Моладзь БНФ» плануе правесці ў сваіх офісах вечарыны памяці, паказы кінафільмаў пра Ларысу Геніюш і экскурсію па мясцінах Ларысы Геніюш.
А ў канцы кампаніі #Геніюш2016 абяцаюць маленькі сюрпрыз.
Паводле moladz.info