Беларусы засумавалі па духу сярэднявечча: на канцэрт гурта «Стары Ольса» засталося менш за 200 квіткоў

20 лістапада пасля працяглых гастроляў за мяжой гурт «Стары Ольса» нарэшце прэзентуе новую праграму «Medieval Classic Rock» для ўлюбёнай айчыннай публікі. Беларускія прыхільнікі за час адсутнасці калектыву паспелі засумаваць па непаўторнаму духу сярэднявечча: за пару дзён да канцэрта засталося менш за 200 квіткоў!

Гурт «Стары Ольса» можна назваць адным з самых знакавых калектываў у сучаснай беларускай сярэднявечнай фальклорнай музыцы.

Якаснае выкананне, арыгінальная, запамінальная падача і яркія вобразы музыкаў «Стары Ольса» ствараюць неверагодную атмасферу сапраўднага вяртання ў велічныя часы Вялікага Княства Літоўскага. За час існавання калектыў выдаў 13 студыйных альбомаў і 1 музычны праект,  6 відэакліпаў і набыў шматлікіх прыхільнікаў у Беларусі і па-за яе межамі.

«Стары Ольса» неаднаразова выступалі на канцэртах і фестывалях сярэднявечнай культуры, рыцарскіх турнірах і фальклорных фэстах. Акрамя гэтага гурт актыўна супрацоўнічае з рыцарскімі клубамі, музеямі, даследчыцкімі цэнтрамі, з гуртамі старажытнай музыкі і асобнымі выканаўцамі і майстрамі, зацікаўленымі ў аднаўленні аўтэнтычнага гучання старажытных інструментаў.

Імклівы ўзлёт гурта «Стары Ольса» пачаўся з выступу ў межах вядомага тэлешоў «Легенды Live», дзе яны выканалі арыгінальны кавер на баладу «One» гурта Metallica. Відэазапіс выступа сабраў 2 мільёны праглядаў у YouTube. «Стары Ольса» атрымалі мноства лістоў ад прыхільнікаў з розных куткоў свету з просьбамі выканаць на старажытных інструментах іншыя легендарныя рок-кампазіцыі. Праз некаторы час гурт падпісаў кантракт з амерыканскай студыяй гуказапісу і выпусціў нашумелы альбом «Medieval Classic Rock», прэзентацыя якога адбылася ў Сан-Францыска.

У падтрымку альбома «Стары Ольса» адправіліся ў працяглыя гастролі па ЗША. Гурт наведаў 21 штат, 23 гарады, даў 23 паўнавартасныя канцэрты і 35 выступаў. Пасля гэтых гастроляў калектыў паспеў атрымаць некалькі новых запрашэнняў і выступіў з канцэртамі ў Маскве і Санкт-Пецярбургу.

І вось нарэшце 20 лістапада гурт «Стары Ольса» прэзентуе праграму "Medieval Classic Rock" для ўлюбёнай айчыннай публікі. Альбом «Medieval Classic Rock» безумоўна можна назваць знакавым ў творчасці калектыва. Музыкі здолелі ўдыхнуць новае жыццё ў старыя, усім вядомыя мелодыі, выканаўшы іх на аўтэнтычных фальклорных інструментах. Акрамя прэзентацыі кампазіцый з новага альбома, які ўжо паспеў прысціся даспадобы беларускім прыхільнікам, гурт выканае свае лепшыя хіты і нязменна парадуе гасцей чароўнай атмасферай загадкавага сярэднявечча.

Канцэрт гурта «Стары Ольса» адбудзецца 20 лістапада ў ДК МАЗ.

Засталося менш за 200 квіткоў, спяшайцеся набыць без нацэнкі:

  • Пераход Коласа
  • Каса ДК МАЗ (панядзелак – чацвер з 11.30–19.00, пятніца, субота з 15.00–19.00, выхадныя пятніца, тэл. касы: 017 242 82 04).

Кошт квіткоў: ад 17 да 30 р.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 29 649 08 88, 44 577 90 89

Анастасія Дубовік, “Новы Час”