Пабачыла свет дзевятнаццатая кніга Валера Санько – “Карыды вогненныя іскры”, прысвечаная даследаванню і ўсхваленню карыды. У аповесці аўтар прасочвае сувязь сучаснага бою быкоў з грэчаскімі і рымскімі дыянісіямі і сатурналіямі і нават з беларускімі Купаллем і Калядамі.
Адметнасцю выдання з’яўляецца тое, што аповесць выдадзеная на трох мовах: беларускай, рускай і іспанскай. Пераклад на іспанскую мову зрабіў Мікалай-Іван Ляніўка, ураджэнец Буэнас-Айрэса, выкладчык Мінскага лінгвістычнага ўніверсітэта.
Паводле Анатоля Валахановіча