Турысцка-інфармацыйны цэнтр Гродна пачаў працу ў Беластоку

Турысцка-інфармацыйны цэнтр, прысвечаны Гродна і Гродзенскаму рэгіёну, пачаў працу ў будынку Падляшскай оперы і філармоніі ў Беластоку, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намесніца начальніка ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Таццяна Лідзяева.

Будынак Падляшскай оперы і філармоніі. Фота: kajar.eu

«Тут жыхары і госці Беластока змогуць даведацца ўсю неабходную інфармацыю пра турыстычны патэнцыял Гродна і ваколіц, найбольш цікавыя турыстычныя аб’екты, атрымаць кантакты турыстычных фірм, гасцініц, іншых аб’ектаў сферы паслуг. Тут можна будзе ўзяць інфармацыйныя буклеты, турыстычныя карты, іншую друкаваную прадукцыю, атрымаць адказы на ўсе хвалюючыя турыста пытанні», – распавяла Таццяна Лідзяева. У інфармацыйным цэнтры таксама можна будзе ва ўсіх падрабязнасцях даведацца аб парадку ўезду і правілах знаходжання ў турысцка-рэкрэацыйным парку «Аўгустоўскі канал» (у склад тэрыторыі ўвайшлі таксама Гродна і частка Гродзенскага раёна), які з 26 кастрычніка замежныя турысты могуць наведваць без візы.

«Аналагічны цэнтр, прысвечаны турызму ў Падляшскім ваяводстве Польшчы, пачаў працу тыдзень таму ў Гродне. Стварэнне такіх цэнтраў дасць магчымасць прыцягваць дадатковых турыстаў, ажыццяўляць сумесныя турыстычныя прадукты», – падкрэсліла Таццяна Лідзяева

Яна адзначыла рост цікавасці да рэгіёна з боку так званых бязвізавых турыстаў. Па дадзеных на 2 лістапада, для наведвання Беларусі такім чынам зарэгістраваліся амаль 110 замежнікаў. Большасць з іх грамадзяне Польшчы і Літвы, аднак сярод тых, хто ўжо наведваў Гродне без візы, ёсць таксама жыхары Францыі, Іспаніі, Бельгіі.

Hrodna.life паводле БелТА