“Артыстычныя сустрэчы Гародня-Беласток”

Гэта ўжо 23-ці па чарзе фестываль, на які з’язджаюцца выканаўцы народных песень і танцаў з Беласточчыны і Гарадзеншчыны.

Таксама ўпершыню на фестывалі выступілі такія гурты, як сёстры Галавенка з Гародні, народны ансамбль беларускай музыкі і песні “Прынямонцы” з Бярозаўкі Лідскага раёна, квінтэт “Доўгі вечар” з Гайнаўкі, “Гармонь” з Ласінкі, капэла “Хутар” з Гарадка. Па традыцыі падляшскія гурты спяваюць беларускія песні, а ўдзельнікі з Гарадзенскай вобласці – польскія.

Кажа Дземянчук Ірына Дзмітрыеўна – дырэктарка Абласнога метадычнага цэнтра народнай трорчасці ў Гародні.

– Калектывы з Беласточчыны – гэта беларусы, якія жывуць у Польшчы. І яны спяваюць песні на беларускай мове, размаўляюць па-беларуску. А ў нас шмат калектываў аматарскай творчасці, якія спяваюць якраз на польскай мове. Гэта з Ліды калектыў, нашыя гарадзенскія калектывы, у рэпертуары якіх шмат польскіх песень і танцаў. Гэты фестываль дае магчымасць сустрэцца ўсім, стварае асаблівую атмасферу шчырага сяброўства.

У гэтым годзе сцэна Гарадзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў сабрала некалькі соцень выступоўцаў з Польшчы і Беларусі.

«Беларускае Радыё Рацыя»