Летась 82 тысячы беларусаў атрымалі від на жыхарства ў Еўрасаюзе

Па дадзеных Еўрастата, у 2015 годзе 82 024 беларусы атрымалі від на жыхарства ў Еўрасаюзе.

Лідзіруюць ж у спісе тых, хто часцей за ўсё атрымлівае від на жыхарства ў Еўропе, – украінцы (каля 500 тысяч чалавек). Другое месца ў грамадзян ЗША (261 тысяча), трэцяе – у Кітая (167 тысяч).

Беларусы ў спісе атрымантаў від на жыхарства ў Еўрасаюз займаюць сёмае месца, абганяючы Расію.

Беларусаў ад іншых мігрантаў адрозніваюць прычыны атрымання віду на жыхарства. Напрыклад, украінцы ў асноўным едуць у Еўропу ў пошуках працы – такіх 75%. Траціна пераехаўшых амерыканцаў і каля 60% кітайцаў атрымліваюць у ЕС адукацыю, палова прыезджых туркаў і 70% мараканцаў мелі права на від на жыхарства ў Еўропе па сямейных прычынах.

Беларусы ж называлі ў асноўным нейкія «іншыя прычыны» – і такіх было 84%. Толькі 3,7% пераехалі па сямейных абставінах, 4,7% – у мэтах адукацыі і 7,2% – па працы. Дарэчы, 75 тысяч з 82 тысяч, якія атрымалі від на жыхарства ў ЕС, выбралі суседнюю Польшчу.

«Наша Ніва»