Названыя імёны лаўрэатаў конкурсу «Экслібрыс» імя Антона Луцкевіча

Першае месца атрымаў Антось Уласенка з рэцэнзіяй "Faerie Вялікае Літвы" на кнігу Антона Францішка Брыля "Ян Ялмужна".

Другое месца заняў артыкул Алены Карп "All you need is love, або Чалавек мусіць быць абнятым" пра кнігу паэзіі Таццяны Светашовай "Разные вещи".

Трэцяе месца падзялілі паміж сабой Дар'я Латышава (з рэцэнзіяй на кнігу "Возера радасці" Віктара Марціновіча) і Паліна Піткевіч (з рэцэнзіяй на зборнік прозы і паэзіі маладых “Мой дзень пачынаецца”).

Віншуем пераможцаў!

Фіналісты будуць урачыста ўганараваныя на святочнай імпрэзе, што пройдзе ў другой палове лістапада. Дата і месца правядзення цырымоніі будуць паведамленыя асобна.  

Работы, дасланыя на конкурс, знойдуць сваіх чытачоў на старонках газеты "Літаратурная Беларусь" і часопіса "Дзеяслоў".

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"