Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў 2 кастрычніка адкрыў Беларускі культурны цэнтр у Кішынёве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Беларускі культурны цэнтр размясціўся ў цэнтры па продажах керамічнай пліткі, санітарнай керамікі і спадарожных матэрыялаў «Керамін Гранд – Чэраміка», адкрыццё якога адбылося пры ўдзеле Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў верасні 2014 года.
Для напаўнення Беларускага культурнага цэнтра выкарыстаныя матэрыялы, перададзеныя Міністэрствам культуры і Міністэрствам інфармацыі Беларусі.
У цяперашні час з улікам святкавання ў 2017 годзе 500-годдзя пачатку беларускага кнігадрукавання прапрацоўваецца пытанне ўстаноўкі бюста Францыска Скарыны ля аднаго з уваходаў у будынак цэнтра «Керамін Гранд – Чэраміка».
«Звязда» паводле БЕЛТА