Выйшаў першы пераклад знакамітага твора на беларускую мову.
Уводзіць у айчынны культурны ўжытак сусветныя шэдэўры – добрая беларуская традыцыя. Мы пісалі, напрыклад, аб перастварэнні «Калевалы» па-беларуску: тое зрабіў Якуб Лапатка. А нядаўна ў Мінску пабачыў свет першы пераклад Рыгведы на беларускую мову. Гэта найстаражытнейшы твор індыйскай цывілізацыі. Пісаўся на ведычным санскрыце, значна раней, чым Біблія: не пазней, чым у 1500 да н. э. Гімны багам дасканалыя ў многіх адносінах, яны і цяпер уражваюць чытачоў паэтычнасцю, вобразнасцю, глыбінёй думкі. Пераклад выканаў паэт Ігар Кулікоў, прычым рабіў ён гэта з мовы арыгіналу! Перакладзена першая з дзесяці частак Рыгведы. У кнізе шмат цікавых артыкулаў пра мову, светапогляд мысляроў і паэтаў, якія некалі натхнёна тварылі Рыгведу.
Алесь Мурочак, «Голас Радзімы», фота svajksta.by