Гурт «Стары Ольса» выдаў альбом сярэдневечных кавераў на сучасныя рок-хіты. Грошы на запіс і выданне дадзенай плыткі былі сабраныя з дапамогай краўдфандынг-пляцоўкі Kickstarter. На CD альбом з’явіцца ў лістападзе. Цяпер жа гурт знаходзіцца ў вялікім гастрольным туры па ЗША.
Альбом можна паслухаць на старонцы гурта на сэрвісе bandcamp.com