25 ліпеня ушанавалі памяць двух выдатных пісьменнікаў, сяброў, Янку Брыля і Уладзіміра Караткевіча, якія памерлі 10 і 32 гады таму, у адзін дзень.
Янка Брыль памёр 10 гадоў таму і пахаваны на гарадскіх могілках у пасёлку Калодзішчы.
Ціхан Чарнякевіч і Барыс Пятровіч каля месца спачыну Івана Антонавіча і Ніны Міхайлаўны Брылёў.
Да магілы Янкі Брыля вядзе ўказальнік. Дзеля дакладнасці варта пазначыць, што гэта 112 участак, 3-ці шэраг, 2-ое месца.
Ад Янкі Брыля прывезлі некалькі кветак і Уладзіміру Сямёнавічу Караткевічу, маладзейшаму Брылёваму сябру, які памёр 25 ліпеня 1984 года.
Прэс-служба ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»