Беларуская фэдэрацыя футболу: Футбольныя матчы павінны камэнтавацца па-беларуску

Першы намесьнік старшыні Беларускай фэдэрацыі футболу Сяргей Сафар’ян лічыць, што 50% футбольных трансьляцыяў павінна камэнтавацца па-беларуску.

Пра гэта сьцьвярджаецца ў адказе спартовага чыноўніка гамельчуку Ігару Случаку, які зьвярнуўся ў Беларускую фэдэрацыю футболу з пытаньнем пра ўжываньне беларускай мовы ў айчынным футболе.

«Асацыяцыя «Беларуская фэдэрацыя футбола (надалей — АБФФ) заўжды вельмі адказна ставіцца да пытаньня выкарыстоўваньня беларускай мовы ў сваёй дзейнасьці. АБФФ зьяўляецца бадай што першай з спартовых арганізацый у нашай краіне, якая пасьлядоўна прасоўвае беларускую мову ў сваёй працы (гэта і наша патрабаваньне да дамовы з БТ, каб ня менш як 50% матчаў чэмпіяната Беларусі камэнтаваліся на роднай мове, і адмысловыя перадачы аб беларускім футболе, і рэклямныя ролікі, і разнастайная друкаваная прадукцыя, і г.д.»