Прэмію Цёткі ўручаць 3 траўня

3 траўня ў прасторы “Корпус8” адбудзецца ўручэнне першай Прэміі Цёткі. Вядоўца – Андрэй Хадановіч. Пачатак а 19-й. Адрас: пр. Машэрава, 9.

Прэмія будзе ўручацца ў дзвюх намінацыях: за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў і за найлепшае мастацкае афармленне. Кожны пераможца атрымае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000$ паводле курсу Нацыянальнага банка РБ. На імпрэзе можна будзе пагартаць і набыць кнігі, што намінаваліся на прэмію. Больш падрабязную інфармацыю пра прэмію можна знайсці на сайце ciotka.by.