На афіцыйным сайце прэміі “Кніга году” з’явіўся поўны спіс кніг, якія журы вылучыла на прэмію.
Сёлета ў журы прэміі ўвайшлі 75 пісьменнікаў. Яны абяруць найлепшую кнігу, выдадзеную ў 2015 годзе. Вынікі галасавання будуць абвешчаныя ў траўні. Выбар кожнага сябра журы будзе апублікаваны на старонцы прэміі. Прэмія “Кніга году” была заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам у 2015 годзе. Летась яна ўручалася ў трох намінацыях. Лаўрэатамі прэміі зрабіліся Альгерд Бахарэвіч з кнігай “Дзеці Аліндаркі” (“Проза”), Антон Рудак з кнігай “Верхні горад” (“Паэзія”), Вольга Гапеева з кнігай “Сумны суп” і Людміла Рублеўская з кнігай “Авантуры студыёзуса Вырвіча” (“Дзіцячая літаратура”). Сёлета прэмія будзе ўручацца без намінацый: пераможца — адна кніга незалежна ад жанру.