Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а). Пачатак а 18.30.
На цырымоніі, якую будзе весці Усевалад Сцебурака, зайграе гурт NAVI. Уваход вольны.
Сёлета на перамогу прэтэндуюць наступныя кнігі:
Проза
Анатоль Івашчанка «Анаталогія» — Мінск: «Кнігазбор»;
Кацярына Мядзведзева «Разламашкі майстра Люфта» — Мінск: ІП А.М. Янушкевіч, электроннае выданне;
Кірыл Стаселька «Дзіцячы маніфест». — Мінск: «Галіяфы»;
Паэзія
Мікіта Найдзёнаў «Развітанцы». — Мінск: «Кнігазбор»;
Алесь Плотка. Байсан. — Мінск: «Кнігазбор»;
Ангела Эспіноза Руіз. Раяль ля мора. — Вільня: «Логвінаў»;
Пераклад
Лізавета Касмач: Ірэна Брэжна. Найлепшы з усіх светаў (пераклад з нямецкай). — Вільня: «Логвінаў»;?
Святлана Рогач: Катэржына Тучкова. Жыткаўскія багіні (пераклад з чэшскай). — Вільня: «Логвінаў»;?
Святлана Рогач: Іржы Гаічак. Рыбіна кроў (пераклад з чэшскай). — Вільня: «Логвінаў».
Пераможцы прэміі атрымаюць 42 000 000 рублёў ад Мясцовага дабрачыннага фонду «Вяртанне»; аўтары кніг, якія зоймуць другое і трэцяе месцы ў сваіх намінацыях, — 11 000 000 рублёў.
Літаратурная прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ўручаецца за дэбютную кнігу аўтарам да 35 гадоў. Даецца за творы ў жанрах, у якіх працаваў Максім Багдановіч: паэзія, проза, мастацкі пераклад.
Заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Дабрачынным фондам «Вяртанне» і Саюзам беларускіх пісьменнікаў.