Такім быў Барадулін. Матэрыялы з дзяржаўных і хатніх архіваў

2 сакавіка 2014 года памёр Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Прапануем сёння ўшанаваць яго памяць, праглядзеўшы фотаздымкі і відэа, якія раней не публікаваліся. Невядомы Барадулін – у архіўных матэрыялах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў ды аматарскае відэа.

Беларускі паэт Рыгор Барадулін, 1974 год. Фота: БДАКФФД

1972 год. Рыгор Барадулін сядзіць на хутары пад дрэвам у атачэнні школьнікаў. Расказвае, што падчас блакады ён быў амаль у такім жа ўзросце. І чытае ўрывак з паэмы, прысвечанай памяці бацькі, што загінуў на той вайне. “…Ці куля, ці дзяцел? Стукнула тупа. У лесе стаіць духата цяжкая. У лесе яшчэ засталіся трупы. Мама бацьку шукае”.

-->

Сакавік 1968 года. А вось такім быў Барадулін па-за афіцыйных выступаў і сустрэч. Прыгожы, сур'езны і нават крыху таямнічы. Гэта кадры з юбілею скульптара Аляксея Глебава. Відэа знайшлося ў хатнім архіве сям'і скульптара. На жаль, гуку ў стужцы няма. Відэа прадстаўлена Андрэем Скуратовічам, з хатняга архіва сям'і скульптара Глебава

-->

А вось гэта ўжо фотаздымак з архіву БДАКФФД. Рыгор Барадулін, скульптары Краўчанка і Глебаў у майстэрні апошняга. Здымак датуецца канцом 1950-х, аднак можна зрабіць здагадку, што і гэта фота, і папярэдняе відэа былі зробленыя на адной і той жа сустрэчы.

1958 год. Паездка ў Таджыкістан. Барадулін разам з іншымі беларускімі паэтамі - М.Калачынскім, С.Грахоўскім ды крытыкам і літаратуразнаўцам Н. Пашкевіч.

Фота: БДАКФФД

1970 год. Фота: БДАКФФД

Красавік 1986 года. Выпуск кіначасопіса "Савецкая Беларусь" №4. На кадрах - IX З'езд літаратараў Беларусі. Пасля афіцыйнай часткі, - адзначае голас за кадрам, - мерапрыемства працягваецца ў кулуарах, дзе размаўляюць Рыгор Барадулін і Васіль Быкаў. Тут дзядзька Рыгор выступае хутчэй як уважлівы слухач.

А вось у наступным відэа - ўрывак з кінафільму "Данчик" 1989 года, прысвечаны беларускаму спеваку. Рыгор Іванавіч выступае як вядоўца.

Самае пранікнёнае відэа – гэта кінафільм “Евангелле ад мамы” 1996 года кінастудыі "Беларусьфільм". Тут Народны паэт чытае ўрыўкі з аднайменнай кніжкі. У тым ліку - вершы, прысвечаныя маці, Куліне Адрэеўне. Праз усе жыццё паэт пранёс у сваёй душы бязмерную любоў да гэтай жанчыны, якая пасля вайны адна выхоўвала сына. Читать полностью:  http://news.tut.by/culture/390005.html Читать полностью:  http://news.tut.by/culture/390005.htmlУ кадры - задуменны паэт. Недзе побач спіць маленечкая Дамініка – гэта любімая ўнучка Барадуліна. А дзядзька Рыгор адразае лусту хлеба з салам і пра нешта думае. Недзе за акенцам стракочуць конікі, а побач пільна назірае любімы чорны кот паэта – Мірон. “Урэшце ўсё сатрэцца, Патухне медзяком. На схіле год сустрэцца З забытым юнаком, З чубатым і насатым, Няўклюдным, вінаватым – <…> Хачу на быстрай рэчцы З самім сабой сустрэцца, Зноў сынам называцца, Рунець, красаваць, налівацца…".

Кадр з кінафільму "Евангелле ад мамы", 1996 год

Вясной 1941 маленькі Рыгор разам з бацькам прынеслі з ракі цыбаты дубчык вязу і пасадзілі яго пад хатай. Пасля вайны бацька Рыгора ўжо не вярнуўся дамоў, і каля хаты засталося адное тое дрэва, як напамін аб мінулым. 3 сакавіка 2014 года пад гэтым жа дрэвам людзі развіталіся з народным паэтам.

Барадулін у час Свята паэзіі, прысвечанага Народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу, у вёсцы Мікалаеўшчына, Мінская вобласць. 1986 год. Фота: БДАКФФД

У час сустрэчы з піянерамі г.п. Ушачы, Віцебская вобласць. 1987 год. Фота: БДАКФФД Читать полностью:  http://news.tut.by/culture/390005.html

Выступленне Рыгора Барадуліна на Скарынаўскім свяце кнігі ў Віцебску. 18 чэрвеня 1988 года. Фота: БДАКФФД Читать полностью:  http://news.tut.by/culture/390005.html

Падчас сустрэчы са слухачамі народнага універсітэта “Родная мова” у Наваполацку, 1989 год. Фота: БДАКФФД Читать полностью:  http://news.tut.by/culture/390005.html

З новым тэлевізарам? Пасля творчага вечара, прысвечанага 60-годдзю з дня нараджэння Барадуліна, на віцебскім ВА “Віцязь”, г. Віцебск. 1995 год. Фота: БДАКФФД
 
Барадулін і бард А.Камоцкі, Мінск 2000 год. Фота: БДАКФФД
 
 
Народны паэт Беларусі каля партрэта маці. Мінск, ліпень 2009 года. Фота: БДАКФФД
 
***************************************

Першы і другі тамы дзённікаў і запісаў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, выданыя супольнымі высілкамі Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” і Саюза беларускіх пісьменнікаў, можна набыць у наступных кнігарнях:

“Акадэмкніга” (пр-т Незалежнасці, 72); “Кнігарня Логвінаў” (пр-т Незалежнасці, 37А); “Кніжны салон” (вул. Калініна, 5); “Кнігарня пісьменніка” (вул. Казлова, 2); “Веды” (вул. К. Маркса, 36); “Светач” (пр-т Пераможцаў, 11); “Цэнтральны кніжны” (пр-т Незалежнасці, 19); Кніжная выстава-кірмаш “Мир книг” (вул. Янкі Купалы, 27).

І ў інтэрнэт-краме knihi.by.

Читать полностью:  http://news.tut.by/culture/390005.html Читать полностью:  http://news.tut.by/culture/390005.html

Читать полностью:  http://news.tut.by/culture/390005.html

итать полностью:  http://news.tut.by/culture/390005.html

Читать полностью:  http://news.tut.by/culture/390005.html

Читать полностью:  http://news.tut.by/culture/390005.html

Читать полностью:  http://news.tut.by/culture/390005.html

Читать полностью:  http://news.tut.by/culture/390005.html

Читать полностью:  http://news.tut.by/culture/390005.html