На сайце ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» lit-bel.org даступная для вольнага спампоўвання ў фармаце .epub кніга Нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч. Выданне размешчанае з ласкавай асабістай згоды аўтаркі.
Твор пабачыў свет у серыі “Кнігарня пісьменніка” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў у студзені 2014 года. На беларускую мову яго пераклалі Валер Стралко і Ціхан Чарнякевіч.
Кніга Святланы Алексіевіч “Час second-hand (Канец чырвонага чалавека)” закранае маштабныя гістарычныя тэмы: Вялікую Айчынную вайну, Афганістан, Чарнобыль, час “перабудовы” і развал сацыялістычнай імперыі. У творы даследуецца феномен мыслення савецкага чалавека, феномен сацыялізму і выкладаецца аўтарская канцэпцыя найноўшага часу, які пісьменніца называе “часам сэканд-хэнд”.
Спампаваць кнігу абсалютна бясплатна можна ТУТ, націснуўшы на кнопку .epub.