Сёння — уручэнне Нобелеўскай прэміі Святлане Алексіевіч

Сёння адбудзецца цырымонія ўручэння нобелеўскіх прэмій.

А 15-й гадзіне ў Осла будзе ўручана прэмія міра. А ад 18.30 у Стакгольме пачнецца цырымонія ўручэння прэмій у галіне фізікі, хіміі, эканамічных навук, фізіялогіі і медыцыны, а таксама літаратуры.

Менавіта беларуска Святлана Алексіевіч атрымае Нобеля ў галіне літаратуры. Пасля цырымоніі ўручэння адбудзецца святочны банкет, дзе нобелеўскія лаўрэаты выступяць з кароткімі прамовамі.

Прамая трансляцыя будзе тут.