80 тысяч беларусаў атрымалі ў мінулым годзе від на жыхарства ў ЕС

Амаль 80,5 тысячы беларусаў у мінулым годзе атрымалі від на жыхарства ў ЕС. Сярод краін, якія не ўваходзяць у склад Еўрасаюза, па гэтым паказчыку мы апынуліся ў ліку лідараў, паведамляе афіцыйнае статыстычнае ведамства ЕС.
У спісе краін, грамадзяне якіх асабліва атрымалі поспех у мінулым годзе з атрыманнем віду на жыхарства ў Еўрасаюзе, першы радок заняла Украіна. Больш за 300 тысяч украінцаў ў 2014 годзе ўпэўнена абсталяваліся ў Еўропе. На другім месцы - ЗША (больш за 199.000 дазволаў), трэцяе месца - у Кітая (амаль 170 тысяч), затым ідуць Індыя, Марока і Сірыя.
Беларусы аказаліся больш актыўнымі ў Еўропе, чым расійцы, апярэдзіўшы іх на адну пазіцыю (у расійцаў - амаль 74 тысячы дазволаў). Пры гэтым прычыны пераезду нашых грамадзян на захад застаюцца невядомымі. Паказальна, што ўкраінцы летась атрымлівалі від на жыхарства пераважна па працы, расійцы - па сямейных абставінах, а беларусы - «з іншых прычынаў» (у іх спіс не ўваходзяць адукацыйныя праграмы).
Амаль 92% дазволаў (74000) беларусам выдала Польшча. Гэта пятая частка ўсіх відаў на жыхарства, выдадзеных краінай-суседкай з Еўрасаюза.
У цэлым просьбіты з краін, якія не ўваходзяць у ЕС, у мінулым годзе атрымалі каля 2.300.000 дазволаў. Кожны чацвёрты з тых, хто атрымаў від на жыхарства пасяліўся ў Вялікабрытаніі (пераважна - студэнты). Папулярнасцю ў просьбітаў таксама карысталіся Польшча, Германія, Італія, Францыя і Іспанія.