Сёння, 3 верасня, запускаецца ментарская праграма для беларусаў. Арганізатар і каардынатар праграмы – Фонд «Беларускі дом».
У сувязі з цяперашняй палітычнай сітуацыяй у Беларусі многія беларусы маюць намер пераехаць у Польшчу. Наш досвед паказвае, што праблемы мігрантаў не вырашаюцца самі сабой. Наадварот, яны, як правіла, паглыбляюцца і нарастаюць, калі своечасова не аказваць эфектыўнай дапамогі. Мы хочам і можам звесці іх да мінімуму.
Мы шукаем настаўнікаў-валанцёраў, якія хочуць прыняць удзел у праграме дапамогі беларусам, якія з-за цяперашняй палітычнай сітуацыі хочуць пераехаць у Польшчу.
Якім умовам павінен адпавядаць настаўнік для ўдзелу ў праграме?
– веданне рускай альбо беларускай (магчыма, ангельскай)
– жыць у Польшчы
Каб звязацца з «Беларускім домам», напішыце на dombelaruski@gmail.com, альбо на нумар +48 533 250 306