З’явіўся даведнік для беларускіх мігрантаў у Польшчы

Даведнік для беларускіх мігрантаў у Польшчы ўжо даступны на сайце Цэнтра падтрымкі іншаземцаў у Беластоку.

Даведнік мае комплексны характар і ахоплівае ўсе важныя тэмы і пытанні, з якімі сутыкаюцца беларускія мігранты ў Польшчы, кажа супрацоўніца Цэнтра Ліза Міцкевіч:

 –  Мы пастараліся закрануць абсалютна ўсе аспекты жыцця ў Польшчы, каб чалавеку, які не мае ніякага разумення пра бюракратычныя моманты жыцця тут і ўвогуле, як гэтая структура функцыянуе, мог зайсці і прачытаць той раздзел, які яго цікавіць. А калі чалавек хоча даведацца комплексна, ён  можа ў адным даведніку знайсці і прачытаць тэмы, якія яму важныя.

З цягам часу даведнік будзе папаўняцца новай актуальнай інфармацыяй. Укладальнікамі даведніка з’яўляюцца супрацоўнікі Цэнтра падтрымкі іншаземцаў у Беластоку пры фондзе «Акно на Усход».

Ганна Комінч „Беларускае Радыё Рацыя“