Рэдакцыя Альманаха рада абвясціць, што ў студзені пачалася падрыхтоўка наступнага выпуску, выхад якога запланаваны на верасень 2021 году, і запрашае літаратараў, якія пішуць на беларускай мове і стала жывуць па-за межамі Беларусі, дасылаць свае творы для друку.
Штогадовы альманах “Беларус”, які з 2007 году выходзіць у Нью-Ёрку (ЗША), друкуе творы аўтараў, якія пішуць па-беларуску і жывуць па-за межамі Беларусі. Галоўная мэта праекта сёння – даць пляцоўку для публікацыі актуальным і патэнцыйным літаратурным сілам і талентам сярод беларускай грамады ў замежжы. Творчае пераасэнсаванне досведу землякоў удалечыні ад Бацькаўшчыны, але з думкамі пра яе – гэта таксама адна з мэтаў выдання.
Просьба дасылаць матэрыялы на імя рэдактара Альманаха сп. Марата Клакоцкага на адрасы электроннай пошты: mklakotski@gmail.com, zamova@e-krama.com да 1 чэрвеня 2021 году.
Адрас для рукапісаў у не-электронным фармаце: Marat Klakotski, P.O. Box 3225, Farmingdale, NY 11735, U.S.A.
Альманах выходзіць у Нью-Ёрку, але рэдакцыя прымае творы аўтараў з усяго свету. Асноўным акцэнтам у рэдакцыйнай палітыцы ёсць публікацыя арыгінальных мастацкіх твораў усіх жанраў, але таксама вітаюцца пераклады і мемуарныя матэрыялы. Тэматыка твораў не абмяжоўваецца.
Аднак акрамя аўтараў выданню таксама патрэбныя чытачы. Напрыканцы 2020 году выйшаў чарговы, ужо 14 выпуск Альманаху “Беларус”. Амаль 500-старонкавае выданне змяшчае творы 29 аўтараў, сярод якіх ёсць як вядомыя літаратары: Сяржук Сокалаў-Воюш, Зянон Пазняк, Сяргей Панізнік, Макс Шчур, так і менш вядомыя, а таксама пачаткоўцы.
Замовіць апошні выпуск Альманаху “Беларус”, а таксама папярэднія выпускі можна праз электронныя адрасы mklakotski@gmail.com, zamova@e-krama.com або на сайце www.e-krama.com.
Пашырайце інфармацыю пра Альманах “Беларус” – адзінае мастацкае літаратурнае выданне аўтараў замежжа, што пішуць па-беларуску!