Выставу да году пасля выбараў у Беларусі перанеслі ў анлайн. 12 жніўня яна адкрылася на Майдане Незалежнасці ў Кіеве. Але цяпер плошча рыхтуецца да святкавання Дня Незалежнасці Украіны. Таму выстава «пераехала», піша t.me/euroradio.
Паглядзіце (і паслухайце!) гэты круты праект, за які дзякуй @freebelaruscenter. Працуе выстава на дзвюх мовах: украінскай і ангельскай.
25 жніўня выставу, прысвечаную беларускаму пратэстнаму году, ізноў плануюць адкрыць на Майдане Незалежнасці ў Кіеве.