"Вясна" шукае валанцёраў для назірання за судамі

Праваабарончы цэнтр “Вясна” шукае валанцёраў і валанцёрак для назірання за судовымі працэсамі па адміністрацыйных і крымінальных справах.

Прысутнасць валанцёраў у судзе важна дзеля таго, каб сабраць поўную і дакладную інфармацыю пра сітуацыю на працэсах і пра вынікі судоў. Інфармацыя, сабраная ў працэсе назірання, публікуецца на сайце "Вясны" і фіксуецца ў маніторынгавых анкетах для далейшай апрацоўкі.

Назіранне адбываецца па буднях з 9.00 да 18.00 у Мінску і іншых гарадах, дзе судзяць затрыманых. Магчыма назіраць толькі частку дня. Валанцёры прысутнічаюць на паседжаннях і запаўняюць форму па інструкцыі, з якой вас азнаёмяць пасля запаўнення анкеты. Нагадваем, што назіранне за судамі – валанцёрская праца і адпаведна не аплочваецца.

Каб далучыцца, калі ласка, запоўніце форму.


ПЦ „Вясна“