«Вольны хор» прэзентаваў альбом «Годныя песні», у які ўвайшлі песні і гімны беларускіх аўтараў. Калектыў прысвяціў свой альбом Раману Бандарэнку і ўсім беларусам, якія змагаюцца за сваю свабоду.
У альбом «Годныя песні» былі адмыслова адабраны творы, якія абуджаюць патрыятычныя пачуцці, нагадваюць нам хто мы і адкуль. Некаторыя тэксты з песень альбома былі забаронены ў розныя часы, а аўтары растраляны. Праект «Годныя песні» — гэта адраджэнне беларускай культуры, вяртанне да сапраўдных каштоўнасцяў.
«Вольны хор» з’явіўся ў жніўні 2020 года, як рэакцыя на палітычныя падзеі ў краіне, — гэта аб’яднанне музыкаў, якія не могуць маўчаць, для якіх спевы і песні гэта сродак выказвання сваёй пазіцыі. Усе творы ў альбоме гучаць змешаным хорам a cappella.
У альбоме гучаць творы кампазітараў, як мінулага стагоддзя сярод якіх: Мікола Равенскага, Уладзімір Тэраўскага, так і сучасных: Зміцер Вайцюшкевіч, Вольга Падгайская, Андрэй Мельнікаў.
Паслухаць «Годныя песні» можна на ўсіх папулярных платформах: Spotify, Яндекс Музыка, Apple Music, iTunes Store, Tidal, Deezer, Pandora, Boom, VK Music, YouTube Music.
Спасылка на YouTube: https://youtu.be/suN9LYsC1qU
Змест альбома і спасылкі на песні на YouTube Music:
Спеўнік хора са словамі і нотамі тут.
Тут вы можаце бясплатна спампаваць ці набыць друкаваныя варыянты спеўнікаў з нотамі, акордамі і словамі песняў, якія выконвае «Вольны хор»:
— харавы спеўнік «Годныя песні» для прафесійных, аматарскіх і вучэбных харавых калектываў (менавіта яго выкарыстоўвае для сваіх спеваў ужо легендарны «Вольны хор»),
— першы кішэнны спеўнік з народнымі беларускімі песнямі «Народны спеўнік»,
— спеўнік «Годныя песні», дзе сабраныя тэксты і акорды песень, якія ўжо разам спяваюць беларусы.
«Вольны хор» таксама вядомы сваімі раптоўнымі выступамі ў нечаканых і публічных месцах. Хор выступаў у метро, вялікіх гандлёвых цэнтрах, Камароўскім рынку, на плошчах і ў часе нядзельных маршаў, у дварах і на акцыях салідарнасці.
Паглядзіце прыклады некаторых выступаў: