Віртуальная выстава: Двойчы свабодныя. Палітычныя правы жанчын 1918

Польскі Інстытут у Мінску запрашае паглядзець віртуальную выставу
“Двойчы свабодныя. Палітычныя правы жанчын 1918”.

Прэм’ера падрыхтаванай Інстытутам Пілецкага выставы адбылася роўна 100 гадоў пасля прызнання полькам выбарчых правоў. Выстава распавядае гісторыю незвычайнай барацьбы польскіх жанчын за незалежнасць і роўныя правы для жанчын і мужчын.

Даведайцеся гісторыю Станіславы Палеолаг, Марыі Крэткоўскай, Аляксандры Шчарбіньскай, Марыі Дулембы, Марыі Канапніцкай і многіх іншых жанчын, чые дасягненні і біяграфіі складаюць важную частку дэмакратычнай і сучаснай гісторыі Польшчы.

Канцэпцыя: праф. Магдалена Гавін
Куратарскае супрацоўніцтва: Ганна Радзеёўска
Апрацоўка біяграфій: д-р Марцін Панэцкі
Кіраўнік вытворчасці: д-р Агнешка Конік
Рэдагаванне: Ёанна Адамчык
Дызайн: майстэрня “Zespół wespół”, Бэата Дэйнаровіч
Лічбавая адаптацыя выставы: Кшыштаф Пэўка, Аляксандра Керэта, Наталля Радульска
Падбор матэрыялаў: Паўліна Вісьнеўска

Інстытут Пілецкага – гэта навукова-даследчы інстытут, створаны для міждысцыплінарнай і міжнароднай рэфлексіі над ключавымі пытаннямі гісторыі XX стагоддзя: Другой сусветнай вайной і досведам таталітарызмаў –нямецкага і савецкага, а таксама наступствамі іх дзеянняў. Інстытут збірае і адкрывае доступ да дакументаў, якія паказваюць аблічча XX стагоддзя, падтрымлівае навуковыя даследаванні і, дзякуючы адукацыйным праектам і культурным падзеям, пашырае веды пра мінулае стагоддзе.

ГЛЯДЗЕЦЬ ВЫСТАВУ
“Двойчы свабодныя. Палітычныя правы жанчын 1918”