Паважаныя беларусы!!
 
	 Амаль год таму, па ініцыятыве Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы i Парафіяльнай Рады Катэдральнага Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага (Нью Ёрк) пры падтрымцы Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (Нью Ёрк), было прынята рашэньне аб усталяваньні каля будынку Катэдральнага Сабору БАПЦ у Нью Ёрку бюстаў Нацыянальных Герояў Беларусі Тадэвуша Касьцюшкі і Кастуся Каліноўскага.
 
	 Парафіяльная Рада Сабору зьвярнулася з прапановай па распрацоўцы бюстаў да вядомага беларускага скульптара Геніка Лойкі. Спадар Генік з вялікім жаданьнем пагадзіўся. Нажаль, каронавірус унёс свае папраўкі ў пляны але, ня гледзячы на праблемы з каронавірусам, арыштам і адбыцьцем за кратамі, спадар Генік Лойка не спыніў сваей працы і ўзоры бюстаў падрыхтаваныя і гатовыя для адліўкі.
 
	 Мы, Парафіяльная Рада Катэдральнага Сабору Кірылы Тураўскага, зьвяртаемся да ўсіх неабыякавых беларусаў, арганізацый як у замежжы, так і на Радзіме матэрыяльна падтрымаць праект. Агульны кошт каторага складзе прыблізна $ 25 000. У агульны кошт уваходзіць:
	 -кошт працы мастака,
	 -кошт адліўкі,
	 -кошт адпраўкі бюстаў з тэрыторыі Украіны ў ЗША,
	 -распрацоўка, выраб і устаноўка пастаментаў.
 
	 Спадзяемся на Вашую дапамогу, паважаныя Беларусы.
Націскайце на гэтую спасылку, каб перайсці да афармлення ахвяравання
 
 
	 Спiс усiх ахвярадаўцаў, будзе захаваны ў Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью Йорку.
Organizer
Brooklyn, NY
													