Менавіта ў наш час патрэбны моцныя эмацыйныя, натхнёныя, баявыя патрыятычныя спевы. Вось зараз, калі грызем адзін аднога на глебе беларусы-ліцвіны-лацінка-выбары… Мы перад выбарам, альбо страціць гэтую хоць і недасканалую, але нашую дзяржаву, альбо згуртавацца вакол Айчыны і на ўвесь свет сказаць — мы гатовыя яе бараніць!
Праект https://molamola.by/campaigns/1647 быў створаны каб знайсці рэсурсы на звядзенне 12 песен першага ў Беларусі зборніка беларускамоўных вайсковых песняў «Белы легіён»:
Так сама шукаем:
-
Музыкаў, якіх кранае тэма
-
Дызайнераў_к, якіе зрабяць дызайн двух альбомаў
Калькуляцыя:
-
На звядзенне адной песні пойдзе 300—400 рублёў.
-
Альбом «Белы Легіён» налічвае 12 песен, у выніку 4800 рублёў.
-
Яшчэ плацім за паслугі МолаМола ды падаткі Беларусі, мы жа ўсё легальна робім.
Заўвага:
-
Мы не збіраем на запіс альбомаў! На гэта грошы маем! Толькі на звядзенне альбома «Белы Легіён».
-
Увесь альбом будзе выкладзены на старонцы праекта! Бясплатна!
-
Па тэрмінах. Плануем усё зрабіць да 2 лютага, каб паспець да фэста «Узаемна» у гонар дня нараджэння Кастуся Каліноўскага!
Белы Легіён
-
Я сын таго краю (А. Змагар, А. Мельнікаў)
-
За Радзіму, за герояў (А. Чумакоў, З. Сасноўскі)
-
Літвін (Стары Ольса)
-
Сонца нам дапаможа (Л. Вольскі, З. Вайцюшкевіч)
-
Мы выходзім, сонца свеціць (С. Макей)
-
Гімн Белага легіёна (А. Мікус)
-
У гушчарах (М. Шчаглоў-Куліковіч, Н. Арсеннева)
-
Марш Белага легіёна («Трымайся Маці», невядомы аўтар)
-
Мы выйдзем шчыльнымі радамі, 1918 г. (У. Тэраўскі, М. Краўцоў)
-
Беларусь, наша Маці краіна, 1955 г. (В. Агапкін, Н. Арсеннева)
-
Мы на маршы (невядомы аўтар)
-
Шыхт зважай (невядомы аўтар)
Ініцыятары праекта:
Зміцер Сасноўскі — стваральнік і кіраўнік гурта Стары Ольса, ветэран Белага Легіёну.
Сяргей Бульба (Чыслаў) — заснавальнік і кіраўнік Белага легіёну, грамадскі дзеяч.
Сяргей Бульба (Чыслаў)
+380 734 258 110 (Viber, WhatsApp)
https://www.facebook.com/siarhiej.bulba
Зміцер Сасноўскі
https://www.facebook.com/zsasnouski
Гэта палітычны праект?
Абсалютна НЕ! Гэта патрыятычны праект, які нікога і ні да чаго не заклікае. Ён патрэбны для абуджэння пачуцця гонару за продкаў і сваю Айчыну.
Патрыятычные шыхтавые песні гэта?
Гэта спевы для выканання ў шыхце — у страі. Яны ўзбуджаюць псіхіку і служаць для стварэння дужага і ўзнёслага настрою.
Я спявак_чка ці музыка, хочу паўдзельнічаць! Ці можна далучыцца?
Вітаем прапановы! Можна з намі запісацца, але патрэбна сутрэцца і паказаць свой голас.
Калі дадзіце паслухаць песні?
Па чарзе на старонцы праекта будзем выкладаць у адчынены доступ, адразу як зробім
Хто спявае гэтыя песні?
Зміцер Сасноўскі + легіянеры + валанцёры-спевакі
Старонка праекта https://molamola.by/campaigns/1647