У беларускай царкве ў бельгійскім Антвэрпэне хочуць ушанаваць памяць палітвязня Вітольда Ашурка, які загінуў у шклоўскай калоніі. Стварылі праект манумента, збіраюць грошы.
Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў святар Іван Майсейчык.
Паводле праекту, манумент выглядае як драўляная сцяна плачу, два метры ў вышыню. Кошт рэалізацыі задумы — 3500 еўра.
На гэты момант неабыякавыя людзі ахвяравалі прыкладна 1000 еўра, збор працягваецца.
Пасільныя і цалкам добраахвотныя ахвяраванні можна перасылаць на:
PayPal: [email protected]
Або на рахунак нашага парафіяльнага некамерцыйнага аб’яднаньня МАРТЫРЫЯ (перакладаецца як МУЧАНІЦТВА або СВЕДЧАННЕ):
MARTYRIA VZW
Рахунак: BE56000418379588
Банк: Bpost bank
з указаннем рэферэнцыі/паведамлення:
Pamiaci Vitolda Ashurak
Палітвязня Вітольда Ашурка, які памёр за кратамі пры нявысветленых абставінах, пахавалі 26 траўня ў ягонай роднай Бярозаўцы.