Створаны праект, які дапамагае беларускам у працаўладкаванні і самарэалізацыі. Далучайцеся!

Калядны час — гэта час для цудаў і новых магчымасцяў. Таму мы ствараем Жаночую інавацыйную сетку — WIN2BY — і запрашаем усіх беларусак незалежна ад месцазнаходжання далучыцца да яе.


Чым можа дапамагчы WIN2BY

WIN2BY дапаможа раскрыць напоўніцу свой прадпрымальніцкі патэнцыял, знайсці новую цікавую працу альбо адчуць натхненне, каб распачаць уласную справу. І ў выніку — спрычыніцца да стварэння сяброўскай супольнасці, дзе можна будзе знайсці аднадумцаў, партнёраў, падзяліцца сваімі навыкамі і досведам.


Што чакае ў межах праекта

У межах праекта будуць арганізаваныя навучальныя семінары, трэнінгі і індывідуальныя кансультацыі па актуальных пытаннях працаўладкавання і развіцця ўласнага бізнесу як у Беларусі, так і за яе межамі. Усе сустрэчы будуць адбывацца анлайн, таму вы зможаце далучыцца з любой кропкі.

Разам з замежнымі і беларускімі экспертамі вы даведаецеся пра тэндэнцыі рынку працы, навучыцеся эфектыўна складаць рэзюмэ і карыстацца адмысловымі онлайн-пляцоўкамі для яго прасоўвання, пазнаёміцеся з юрыдычнымі нюансамі працаўладкавання ў Беларусі і ў суседніх краінах.


Як далучыцца

Жаночая інавацыйна сетка для беларусак — гэта новыя магчымасці для самаразвіцця і самарэалізацыі. Актуальна?

Рэгістрацыя тут. Заяўкі прымаюцца да 16 студзеня 2022 года ўключна.

Удзел у праекце бясплатны — для ўсіх беларусак у Беларусі і па-за яе межамі.

Ёсць пытанні? Пішыце на win2belarus@gmail.com, а таксама далучайцеся да старонкі ў Facebook.

Створым жаночую інавацыйную сетку разам!


9jsw3tyqobgan80r8mir59om0kznnrsh.jpg


Вынік на сёння — дапамога 200 украінскім і грузінскім жанчынам

Праект «Жаночая інавацыйная сетка для беларусак» (WIN2BY) — частка міжнароднага праекта Women Innovation Network, які аб’ядноўвае жанчын у прафесійную супольнасць і дапамагае знайсці сваё месца на рынку працы. Дзякуючы працы праекта ва Украіне і Грузіі, больш за 200 украінскіх і грузінскіх жанчын атрымалі дапамогу ў працаўладкаванні і неабходныя веды для павышэння сваёй канкурэнтназдольнасці на рынку працы.

Ажыццяўляецца фондам Ignatianum у супрацоўніцтве з Ініцыятыўнай групай «Бацькаўшчына» з Літвы.

budzma.org