Рыхтуецца ўнікальнае выданне «Вандроўкі па Палессю»

У выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя имя Пятруся Броўкі» рыхтуецца ўнікальнае выданне «ВАНДРОЎКІ ПА ПАЛЕССЮ», у якім будуць прадстаўлены фотаздымкі 1923–1939 гадоў са збору Музея Беларускага Палесся ў Пінску. Да гэтага часу яны захоўваліся ў выглядзе шкляных негатываў і вось пра 100 гадоў упершыню былі адсканаваныя.


7a0f1681955ef0a75037f3f3b9172c97.jpg


У альбоме прадстаўлены 221 фотаздымкі, якія выкананы ў Пінску і 57 населеных мясцовасцях Заходняга Палесся, фатографамі Дз. Геогріеўскім, Фр. Гадзіцкім, Ю. Абухоўскім, В. Ляхаўцом, М. Зубеям, Г. Паддэмбскім, Л. Навакоўскім, Г. Свідзінскім. Гэта ўнікальныя і каштоўныя візуальныя дакументы па этнаграфіі, архітэктуры, краязнаўстве беларускага і ўкраінскага Палесся, гісторыі Пінска і стварэнні Палескага музея.

У выданні разгледжана гісторыя паўстання фоталетапісу Палесся, фарміравання фотакалекцыі ў Палескім музеі, упершыню дадзены біяграфіі мясцовых фатографаў і даследчыкаў. Фотаздымкі прадстаўлены па мясцовасцях і забяспечаны каментарыямі. Складальнік альбому і аўтар тэкстаў доктар мастацтвазнаўства Вольга Лабачэўская.

Ёсць магчымасць паўплываць на якасць выдання! Дзяржаўнае выдавецтва рыхтуе альбом за ўласны кошт. Калі знойдуцца данатары, якія дададуць пэўную суму на выданне, зробяць пералічэнне грошей у якасці перадзамовы, выданне можа бы значна лепшым. Выдавецтва мае валютны рахунак. Кантакты выдавецтва: https://www.bel-en.by/ru/buy-ru/. Е-mail: bel-en@bel-en.by