Фонд міжнароднай салідарнасьці (ФМС) падтрымлівае беларускае грамадзтва ў яго імкненьні да свабоды, дэмакратыі і поўнай незалежнасьці. Зь вялікай трывогай назірае ён за тым, што цяпер адбываецца ў краіне, дзе пралітая кроў нявінных людзей і жорстка растаптанае іх мірнае імкненьне да праўды і жыцьця ў дзяржаве са справядлівым кіраваньнем.
ФМС падтрымае польскі плян дапамогі рэпрэсаваным асобам у межах урадавага пляну “Салідарныя зь Беларусьсю”. Дапамога будзе аказаная ўсім асобам, якія:
-
пацярпелі ў выніку дзеяньняў АМАПу, міліцыі ды іншых службаў (мэдычная дапамога, рэабілітацыя, псыхалягічная падтрымка);
-
былі звольненыя з працы або былі аштрафаваныя з-за ўдзелу ў забастоўках або пратэстах (юрыдычная дапамога, матэрыяльная і фінансавая дапамога, падтрымка ў пошуку працы);
-
былі выдаленыя са школаў ці каледжаў або падвергнутыя іншым рэпрэсіям (стыпэндыяльная праграма).
Пацярпелыя могуць дасылаць паведамленьні на: solidarni@solidarityfund.pl. Падрабязная інфармацыя пра формы падтрымкі будзе прадстаўленая з выкарыстаньнем бясьпечных сродкаў сувязі.
Інфармацыйны цэнтр МГА „ЗБС „Бацькаўшчына“