Упершыню на беларускай мове выйшлі ўсе тры кнігі цыкла. Пяшчотныя акварэльныя малюнкі ўкраінскага мастака Арсена Джанік'яна зробяць чытанне яшчэ цікавейшым і па-сапраўднаму незабыўным.
Малы і Карлсан, які жыве на даху
Гісторыю пра Малога і Карлсана, які жыве на даху, добра ведаюць і любяць дзеткі і іх бацькі ва ўсім свеце. Гумар, займальнасць і незвычайная чуласць да дзіцячай душы - адметнасць твораў Астрыд Ліндгрэн.
Карлсан прылятае зноў
Цэлае лета Малы не бачыў Карлсана і цяпер хвалюецца, ці прыляціць той ізноў. Але Карлсан вяртаецца, і сябры разам пераадольваюць цяжкасці і трапляюць у новыя прыгоды.
Карлсан хітруе зноў
Усё пачалося з вялізнага перапалоху: Карлсана заўважылі ў горадзе, і таму, хто яго спаймае, абяцаюць узнагароду! Але гэты штукар дасць рады любым цяжкасцям.
Што ні старонка – новая прыгода. Ты зноў сустрэнеш фрэкен Бок, і круцялёў Філе і Руле, і загадкавага прывіда. З імі дакладна не засумуеш!
Набыць усе кнігі цыкла пра Малога і Карлсана, а таксама шмат іншых цікавых выданняў, і не толькі дзіцячых, можна ў інтэрнэт-краме kniganosha.by